RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Работы ўдзельнікаў конкурсу «Дзіцячая цацка: ад мінулага да сучаснага» ўбачаць госці фэсту ў Александрыі

Арганізатарам конкурсу «Дзіцячая цацка: ад мінулага ды сучаснага» з’яўляецца Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Выстава работ удзельнікаў і пераможцаў адбудзецца ў межах мерапрыемстваў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») 9 ліпеня 2022 года. Усе цацкі прадстаўляюцца адзінай выставачнай экспазіцыяй рэгіёна, якая ўключае абавязкова адну ляльку «Купалінка» ад раёна.

Задача конкурсу – папулярызацыя беларускай цацкі як культурнай спадчыны, каштоўнасці народнай творчасці.

У конкурсе прымаюць удзел майстры, удзельнікі клубных фарміраванняў, спецыялісты дамоў, цэнтраў рамёстваў і іншых клубных арганізацый Магілёўскай вобласці. Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: «Старажытная народная цацка», «Сучасная народная цацка» і «Купальская лялька».

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая