Рамонтныя работы ў Асіповіцкай СШ №4 плануецца завяршыць да верасня 2019 года. Пра гэта паведамілі ў аддзеле адукацыі Асіповіцкага райвыканкама.
У адпаведнасці з рашэннем раённага выканаўчага камітэта ад 28.11.2018 года № 25-12 генеральным праекціроўшчыкам па аб’екце «Аднаўленне страчаных канструкцыйных якасцяў будынка ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Асіповічы» па вуліцы Юбілейнай» прызначана ўнітарнае камунальнае вытворчае прадпрыемства «Архітэктура», якое ў цяперашні час вядзе работы па вырабе праектна-каштарыснай дакументацыі, пасля чаго будзе абрана арганізацыя па выкананні будаўніча-мантажных работ.
Нагадаем: школу ў Асіповічах закрылі ў канцы лістапада мінулага года з прычыны аварыйных пліт перакрыцця. У будынку 1966 года навучалася больш за 700 чалавек. Іх перавялі ў гімназію райцэнтра.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45