Раённае свята «Ільінскі кірмаш – 2023» пройдзе 5 жніўня ў аграгарадку Новыя Самацевічы Касцюковіцкага раёна. Аб паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
Як расказалі субяседнікі, праграму свята адкрые цырымонія ўскладання да Памятнага знака адселеным вёскам Саматэвіцкага сельскага Савета.
Працягне мерапрыемства тэатралізаваны паказ «Як на Іллінскім Пецю страцілі».
На працягу ўсяго свята будуць працаваць выстава-продаж вырабаў ДПМ майстроў і рамеснікаў раёна, пляцоўкі традыцыйных народных гульняў. У ходзе мерапрыемства адбудуцца конкурсы сярод сельскіх Саветаў на лепшую тэматычную пляцоўку «Кірмашовае кола» і «Ільінскі асілак».
Пачатак імпрэзы ў 11.00.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 09:42
Урачыстае мерапрыемства з узнагароджаннем пераможцаў літаратурных конкурсаў адбылося ў Бялынічах
08.10.2025 - 10:40
Ансамбль «Весялуха» прадстаўляе Магілёўшчыну ў Прымор'і і рыхтуе вялікі юбілейны канцэрт
07.10.2025 - 15:00
Фестываль народнай творчасці і рамёстваў пройдзе ў Бабруйскім раёне 11 кастрычніка
06.10.2025 - 11:09
04.10.2025 - 10:33