Беларускі саюз журналістаў падвёў вынікі штогадовага рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Дэбют». Традыцыйна творчае спаборніцтва маладых талентаў (ва ўзросце да 33 гадоў) уключала 7 намінацый. Сёлета ў спаборніцтве прынялі ўдзел 33 чалавекі, дзве трэці з іх – супрацоўнікі рэгіянальных СМІ.

Лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «Найлепшы праект аўтарскай канвергентнай журналістыкі» стала рэдактар інтэрнэт-рэсурсу гарадской газеты «Веснік Магілёва» Анастасія Камкова.

Узнагароджанне пераможцаў адбылося сёння ў Мінску ў межах правядзення VII форуму маладых журналістаў.