RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэгістрацыя на ЦТ пачнецца 2 мая

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне ў гэтым годзе стартуе 2 мая і скончыцца 1 чэрвеня. Пра гэта паведаміў сёння начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

У Беларусі ўступная кампанія 2021 года істотна не зменіцца. «Фактычна прыёмная кампанія пачнецца зусім хутка, стартам можна назваць пачатак рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне –2 мая, – расказвае Сяргей Каспяровіч. – Рэгістрацыя завершыцца 1 чэрвеня. Прайсці яе можна ў адной з устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі рэгістрацыі. Як правіла, гэта і пункты правядзення ЦТ. Магу сказаць, што рэгістрацыя для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні, калі абітурыент па ўважлівай прычыне не змог прайсці яго ў асноўныя дні, будзе праходзіць з 2 чэрвеня па 9 чэрвеня».

Пры рэгістрацыі падаецца заява на адной з дзяржаўных моў – беларускай або рускай. Зрабіць гэта можна ў пісьмовай форме асабіста, а можна і падаць заяўку праз электронную форму на сайце РІКВ. Пасля аплаты за прыём і афармленне дакументаў абітурыенту абавязкова трэба падысці ў прапанаваны пункт рэгістрацыі і асабіста забраць пропуск (або пропускі) на ЦТ па выбраных прадметах – не пазней за 1 чэрвеня.

ЦТ пачынаецца 16 чэрвеня з беларускай мовы. Далей 18 і 19 чэрвеня –тэсты па рускай мове, 21-га –па грамадазнаўстве, 23 і 24 чэрвеня па матэматыцы. Астатнія прадметы –Біялогія, Замежная мова, Хімія, Фізіка, Гісторыя Беларусі, Геаграфія, Сусветная гісторыя стартуюць з 26 чэрвеня і праходзяць праз дзень.

Па два дні адводзіцца на рускую мову і матэматыку, каб выканаць санітарна-эпідэмічны рэжым –як правіла, жадаючых здаць ЦТ па гэтых прадметах больш за ўсё. Ва ўсіх пунктах ЦТ запланавана дастатковая колькасць месцаў для абітурыентаў. Павялічваецца колькасць аўдыторый для правядзення ЦТ, забяспечаны і іншыя меры бяспекі. Абітурыентам рэкамендавана мець ахоўныя маскі.

Усяго будзе працаваць 41 пункт рэгістрацыі на ЦТ: у Брэсцкай вобласці гэта 4 ВНУ, у Віцебскай – 3 ВНУ і адзін каледж, Гомельскай – 5 ВНУ і каледж, Гродзенскай – 2 ВНУ і 2 каледжы, Мінскай – 3 каледжы, Магілёўскай – 4 ВНУ і 3 каледжы, у Мінску – 13 ВНУ. Пунктамі рэгістрацыі на ЦТ у рэзервовыя дні і яго правядзення выбрана 6 устаноў: БДУ, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт у Магілёве, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. Сухога, Гродзенскі дзяржуніверсітэт імя Я.Купалы.

Прыём дакументаў на ўзроўні вышэйшай адукацыі стартуе з 20 ліпеня, на бюджэт ён працягнецца да 26 ліпеня, на платную форму – з 9 жніўня. Унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ па асобных спецыяльнасцях (спартыўныя, творчыя, інтэграваныя) – з 27 ліпеня па 4 жніўня. Адпаведна залічэнне будзе праводзіцца на бюджэт 5 жніўня, на платную форму – 11 жніўня.

На ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўступная кампанія пройдзе з 20 ліпеня па 18 жніўня. Прыём дакументаў на аснове агульнай базавай адукацыі –з 20 ліпеня па 3 жніўня (за кошт сродкаў бюджэту), з 20 ліпеня па 14 жніўня (на платнай аснове). Тыя, хто будзе здаваць уступныя выпрабаванні (з 4 па 8 жніўня), павінны падаць дакументы да 3 жніўня. Залічэнне, адпаведна, на бюджэт –па 10 жніўня, на платнай аснове –па 16 жніўня.

На базе 11 класаў прыём дакументаў за кошт сродкаў бюджэту будзе ажыццяўляцца з 20 ліпеня: на бюджэт –па 12 жніўня, на платнай аснове –па 17 жніўня. Для тых, хто здае выпрабаванні (з 13 па 17 жніўня), – па 12 жніўня. Залічэнне на бюджэт –па 16 жніўня, на платную форму – па 18 жніўня.

На ўзроўні прафтэхадукацыі прыём пачынаецца з 15 чэрвеня і заканчваецца 25 жніўня. Прыём дакументаў –па 20 жніўня, па 25 жніўня –залічэнне. Унутраныя ўступныя выпрабаванні праводзяцца па 24 жніўня.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая