Беларускія аграрыі накапалі больш за 1,5 млн т цукровых буракоў. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 23 верасня, цукровыя буракі ўбраны з плошчы 34 тыс. га, што складае 32% ад плана. Накапана 1546 тыс.т карняплода сярэдняй ураджайнасцю 450 ц/га. У разрэзе абласцей: Мінская – 648 тыс. т, Гродзенская – 521 тыс. т, Брэсцкая – 223 тыс. т, Магілёўская – 135 тыс. т, Віцебская – 18 тыс. т, Гомельская – 1 тыс. т.

У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска–фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9252 тыс.т.

Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 1207 тыс. га, што складае 80% ад плана ў 1500 тыс. га. Зімавых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на плошчы 818 тыс. га – 54% ад плана. Усе вобласці ідуць тэмпамі, якія перавышаюць леташнія.

Кукуруза на сілас убрана з 41% плошчаў.

Нарыхтавана: сена – 601 тыс. т, што складае 84% ад плана, сенажу – 12 757 тыс. т (89%), сіласу – 8104 тыс. т (39%), травяных кармоў – 6093 тыс. т кармавых адзінак (60%).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу – 191% да плана.

Бульба ўбрана з 40% плошчаў. Накапана бульбы 302 тыс.т сярэдняй ураджайнасцю 340 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская – 82 тыс. т, Мінская – 73 тыс. т, Брэсцкая – 63 тыс. т, Гомельская – 34 тыс. т, Гродзенская – 28 тыс. т, Віцебская – 22 тыс. т.

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 55 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць 3 тыс. га, ужо ўбрана 40%.

БЕЛТА