Паводле аператыўных даных, цукровыя буракі ўбраны з 48% плошчаў, накапана 2432 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 466 ц/га. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У разрэзе абласцей накапана цукровых буракоў: Мінская – 927 тыс. т, Гродзенская – 849 тыс. т, Брэсцкая – 403 тыс. т, Магілёўская – 224 тыс. т, Віцебская – 20 тыс. т, Гомельская – 9 тыс. т.

У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска–фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 9615 тыс. т. У разрэзе абласцей: Мінская – 2545 тыс. т, Гродзенская – 1892 тыс. т, Брэсцкая – 1781 тыс. т, Магілёўская – 1244 тыс. т, Магілёўская – 1158 тыс. т., Віцебская – 995 тыс. т.

Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 1517 тыс. га, што складае 101% ад плана 1500 тыс. га. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на плошчы 1391 тыс. га – 93% ад плана.

Нарыхтавана сена – 619 тыс. т (86% ад плана), сенажу – 12 843 тыс. т (90%), сіласу – 13 153 тыс. т (64%), травяных кармоў – 7506 тыс. т кармавых адзінак (74%).

Кукуруза на сілас убрана з 66% плошчаў. Нарыхтавана льнотрасты 161 тыс. т.

Бульбы накапана 503 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 328 ц/га, што на 9 ц/га вышэй за мінулагодні паказчык. У разрэзе абласцей: Мінская – 129 тыс. т, Магілёўская – 128 тыс. т, Брэсцкая – 101 тыс. т, Гомельская – 55 тыс. т, Гродзенская – 54 тыс. т, Віцебская – 36 тыс. т.

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 86 тыс. т ураджайнасцю 322 ц/га, што на 23 ц/га вышэй за мінулагодні паказчык.

БЕЛТА