Ужо ў наступным годзе «Бабруйскаграмаш» вырабіць першую партыю камбінаваных прэс–падборшчыкаў. Аб гэтым журналістам заявіў генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Алег Корсак у рамках прэс–тура «Рух за ўдасканаленне якасці беларускіх тавараў на прыкладзе прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, прадукцыя якіх удастоена Дзяржаўнага знака якасці».

Паводле яго слоў, гэта тэхніка распрацавана па даручэнню Прэзідэнта:

– Па даручэнні кіраўніка дзяржавы намі спраектаваны, выраблены і ўжо, у прынцыпе, прайшоў выпрабаванне высокапрадукцыйны камбінаваны прэс–падборшчык, які не ўступае сусветным аналагам. І гэта айчынны прадукт.

Па словах кіраўніка, тэхніка мае добры экспартны патэнцыял.

– Чакаем, што ў наступныя гады не толькі насыцім унутраны рынак, але і ў тым ліку выйдзем на блізкія і далёкія рынкі з зусім новым высокатэхналагічным прадуктам. На наступны год у нас ужо плянуецца выраб першай партыі. Гэта значыць, пастаўлена задача забяспечыць унутраны рынак у колькасці 50 адзінак. І мы яе выканаем,— запэўніў Алег Корсак.

Нагадаем, у ліпені гэтага года на поле СУП «Савушкін–Луч» Прэзідэнту быў прадстаўлены вопытны ўзор камбінаванага рулоннага прэс–падборшчыка айчыннай распрацоўкі. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цяпер з–за недахопу такой тэхнікі ёсць праблемы з хуткай уборкай палёў для наступнай сяўбы. І гэтае вузкае месца ў сельскай гаспадарцы. Патрэбны высокапрадукцыйныя прэс–падборшчыкі, каб хутка звезці з палёў салому і пераараць глебу.

СБ