Павелічэнне аб'ёмаў паставак запасных частак да трактарнай тэхнікі BELARUS ва Узбекістан стала прадметам размовы падчас ліпеньскага візіту на Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, які ўваходзіць у склад «МТЗ–Холдынгу», паведамілі ў прэс–службе БЗТДіА.

Прадпрыемства наведала дэлегацыя з Узбекістана – прадстаўнікі кампаніі ТАА Traktor Detal, – праінфармавалі на заводзе. – У рамках візіту госці агледзелі асноўныя цэхі, а таксама абмеркавалі з прадстаўнікамі завода канкрэтныя напрамкі ўзаемадзеяння па пастаўцы запасных частак.

ТАА Traktor Detal – адзін з даўніх дзелавых партнёраў БЗТДіА ва Узбекістане, размешчана ў Харэзмскай вобласці і спецыялізуецца на пастаўках і продажы запасных частак для трактароў.

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў заснаваны ў жніўні 1945 года, калі ў горадзе было пачата будаўніцтва машынна–трактарнай майстэрні на базе Целушскай МТМ. На выпуск аўтатрактарных запчастак прадпрыемства было пераарыентавана ў 1959 годзе. У 1972–м Бабруйскі завод ТДіА ўвайшоў у склад створанага ў рэспубліцы вытворчага трактарабудаўнічага аб'яднання. У 2007–м з канвеера сышоў першы бабруйскі трактар. У цяперашні час Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў вырабляе трактары BELARUS мадэляў 311/320/422/622, камунальную тэхніку і навясное абсталяванне, а таксама запасныя часткі і дыскавыя колы.

СБ