Бялыніцкі СВК «Калгас «Радзіма» шосты раз занясуць на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сацыяльна–эканамічным развіцці. Раней на такім высокім узроўні ён адзначаўся ў 2016, 2017, 2020, 2022 і 2024 гадах.

Выбудаваная ў СВК мадэль гаспадарання працуе зладжана і эфектыўна, што адбіваецца на эканоміцы і даходах людзей, адзначае галоўны бухгалтар прадпрыемства Людміла Малашчанка:

– Прарыў заключаецца не ў навінах і кардынальных пераўтварэннях. Мы выкарыстоўваем шматгадовы вопыт – менавіта ў ім шукаем дадатковыя рэзервы росту. Лічу, што галоўны поспех – у паляпшэнні рэнтабельнасці і зніжэнні сабекошту: гэтыя паказчыкі фінансавага стану гаспадаркі адбіваюцца на дабрабыце работнікаў.

У СВК рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі ў 2024 годзе склала 23,6 працэнта, а ў 2025–м – 26,6 працэнта. Такі рост – высокая планка, аб дасягненні якой можна толькі марыць. Але 2026 складваецца яшчэ лепш: гэта відаць па выручцы і грашовай масе.

БЕЛТА