Добраўпарадкаванне, чысціня вуліц і цяпло ў дамах сталі візітнай карткай Бялыніцкага раёна
Формула камфорту і ўтульнасці
Добраўпарадкаванне, чысціня вуліц і цяпло ў дамах сталі не проста камунальнай паслугай, а візітнай карткай Бялыніцкага раёна
Штодзённы камфорт тысяч людзей – вынік сістэмнай працы Бялыніцкага УКП «Жылкамгас». Рамонт дамоў, вуліц і дарог, новыя дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, спраўнасць сістэм ацяплення, азеляненне – прадпрыемства ўносіць вялікі ўклад у павышэнне якасці жыцця насельніцтва. Для камунальнай службы няма менш значных задач: усё вырашаецца комплексна, своечасова і з поўнай аддачай.

Дырэктар «Жылкамгаса» Віктар Івулеў у прафесіі амаль 40 гадоў, за галіну хварэе і словам, і справай. Адзначае, што ў ЖКГ укладваюцца вялізныя рэсурсы – вынік сацыяльна арыентаванай палітыкі дзяржавы:
– У суверэннай Беларусі камунальнай сферы надаецца павышаная ўвага, а важкая частка бюджэтных сродкаў накіроўваецца на патанненне кошту паслуг і рэалізацыю дзяржпраграм. Паляпшэнне якасці пітной вады, ільготнае крэдытаванне на газіфікацыю прыватных жылых дамоў, суфінансаванне капрамонтаў прыватызаванага жылля – рэальныя інструменты клопату аб насельніцтве.

У «Жылкамгасе» імкнуцца аказваць паслугі якасна і ў тэрмін, бо нават найменшы збой выклікае дыскамфорт у спажыўца. А выпрабаванні на долю камунальнай службы выпадаюць рэгулярна. Гэтай зімой праверку на трываласць учынілі халады і маразы, але сістэма выстаяла нават пры пікавых нагрузках. Спрацавалі без аварый і прыпынкаў, заўважае кіраўнік:
– Пастаўляем цяпло для 70 % спажыўцоў раёна. На балансе 17 кацельняў, паэтапная мадэрнізацыя і рэканструкцыя якіх дае зніжэнне цепластрат і затрат. Удала перажыць зіму дапамог неабходны запас паліва. Таксама адыграла ролю замена ўсіх цеплавых сетак на ПІ–трубы – маштабная праца, якая завяршылася ў 2024 годзе.
Прадпрыемства трымае курс на эканомію і беражлівасць, таму ідзе па шляху дыспетчарызацыі і аўтаматызацыі: у планах – адысці ад дробных нерэнтабельных кацельняў. Летась аптымізаваны два такія аб'екты. Замест іх людзям прапанавалі індывідуальны электрычны апал – канвектары і катлы, падкрэсліў Віктар Івулеў:
– Праца фінансавалася з мясцовага бюджэту, а камунікацыі да прыватных дамоў падводзілі энергетыкі – у выніку людзі атрымалі сучаснае і бяспечнае цяпло. Зменьваюцца і буйныя аб'екты: у 2026 запланаваная мадэрнізацыя адной кацельні, яшчэ для двух распрацуем праектную дакументацыю.

Мінулы год стаў для раёна паспяховым па аб'ёме ўкладанняў ва вулічна–дарожную сетку — накіравана больш за 3 мільёны рублёў. Падыход быў кропкавым. Праблемныя ўчасткі ліквідавалі пасля аналізу зваротаў – пытанні з якасцю дарог вырашаліся і ў райцэнтры, і на перыферыі. Выкананы план па капітальным рамонце жылля – уведзена больш за 5,5 тысячы абноўленых «квадратаў», дадаў кіраўнік:
– Пяць капрамонтаў дамоў завяршылі ў Бялынічах, адзін – у вёсцы Стараселле. Памянялі дах, абнавілі фасады і інжынерныя сеткі, адрамантавалі отмостку, уцяплілі пад'езды. Новае дзіцячае гульнявое абсталяванне і спартыўныя трэнажоры з'явіліся ў райцэнтры і аграгарадку Вішоў. Вялікіх сіл і ўкладанняў запатрабавалі шахтныя студні і месцы пахаванняў.
Будаўніча–мантажныя працы на прадпрыемстве імкнуцца выконваць саматугам. Такая ратэгія прыносіць прыбытак і ўпэўненасць у выніку, а яшчэ – добры заробак і гарантаваную прэмію. Але калектыў, а гэта 276 чалавек, аб'ядноўваюць не толькі вытворчыя задачы: у праграме тымбілдынгу – спаборніцтвы, турпаездкі, экскурсіі, карпаратывы.
Прараб Яўген Журыкаў родам з Бялынічаў. Пасля вучобы ў ВНУ вярнуўся ў родны горад – марыў прыносіць карысць малой радзіме. У «Жылкамгасе» працуе ўжо сем гадоў. Прызнаецца, што за гэты час райцэнтр папрыгажэў і ў літаральным сэнсе расквітнеў:
– У Бялынічах стала лепш, камфортней і ўтульней. Як прадстаўнік камунальнай гаспадаркі я таксама маю да гэтага дачыненне. Кахаю свой горад, таму ўкладваю ў працу ўсю душу. У маім жыцці ёсць не толькі працоўныя будні: нядаўна стаў пераможцам абласных і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод работнікаў ЖКГ.

У «Жылкамгасе» ўпэўненыя: галоўная задача работнікаў галіны нязменная – своечасова і з душой аказваць людзям камунальныя паслугі. І калі дзякуючы гэтаму горад і раён з кожным годам становяцца больш прыгожымі і ўтульнымі, значыць, формула працуе.
Переводчик