Спартыўна-масавае мерапрыемства «Трактарны біятлон – 2026», прысвечанае святкаванню Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пройдзе ў Горках 21 лютага. Пра гэта расказаў дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Уладзімір Гусараў.

Незвычайныя спаборніцтвы пройдуць на навучальным палігоне акадэміі. Як адзначыў Уладзімір Гусараў, сёлета ўдзельнікамі стануць больш як 20 чалавек. На гэты раз за званне пераможцы будуць змагацца не толькі будучыя аграрыі, студэнты профільных ВНУ, але і вопытныя механізатары. Ужо па добрай традыцыі прадэманстраваць сваё майстэрства прыедуць удзельнікі з іншых рэгіёнаў - і геаграфія сёлета пашырылася. Даказваць сваё майстэрства будуць удзельнікі з Магілёўскай, Мінскай, Віцебскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Прадэманструюць свае ўменні і студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Удзельнікам трактарнага біятлону трэба будзе пераадолець паласу перашкод, а таксама прадэманстраваць трапнасць і віртуознае кіраванне трактара. У праграме спаборніцтваў - хуткасныя заезды на трактарах «Беларус-920», катанне на трактарах «Беларус-3522» і «Беларус-82.1». Акрамя гэтага, арганізатары рыхтуюць смачныя аўтарскія пачастункі - юха, плоў і салдацкая каша ад студэнцкага прафкама.

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў а 9.00. Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў пройдзе а 10.30.

БЕЛТА