Ежа аб'ядноўвае людзей не горш музыкі і танцаў, таму кожны кулінарны шэдэўр фестывалю стане яшчэ адным спляценнем у агульным «вянку» традыцый і густаў. Намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Бабруйскага гарвыканкама Ігар Несцяровіч падзяліўся, чым змогуць пабалаваць сябе госці фестывалю:

– Упраўленнем гандлю і паслуг на «Вянку сяброўства» будзе арганізавана праца гандлёвых шэрагаў і пунктаў грамадскага харчавання. На фестывалі будзе прадстаўлена як еўрапейская кухня, так і нацыянальная. 27 чэрвеня адбудзецца ўжо традыцыйны фестываль «Запрашаем смачна есцi», на якім будуць прадстаўлены стравы ад дырэктараў прадпрыемстваў і арганізацый Бабруйска. Упэўнены, яны змогуць прыемна здзівіць гасцей свята. Для аматараў прыгожых кадраў будуць аформлены тэматычныя фотазоны.

bobrlife.by