Касцюковічы гатовы сустракаць гасцей XXXIII Дня беларускага пісьменства. Аб гэтым заявіла старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская падчас пресс–тура, прымеркаванага да маштабнага нацыянальнага свята.

Яна адзначыла:

Спецыяльна да ўрачыстай падзеі адкрыем новыя лакацыі. Скульптура «Алесь і Алеся» з'явіцца на цэнтральнай плошчы. Там жа будзе адчынены сучасны фантан і наша новая сцэнічная пляцоўка, якую таксама набылі ў рамках Дня беларускага пісьменства. Акрамя гэтага, у нас будзе мурал на 9–этажном доме. На ім намаляваны касцюковіцкія паэты і пісьменнікі, якіх шануем. Не менш цікавыя арт–аб'екты – нашы прыпыначныя пункты, якія ўпрыгожылі партрэтамі землякоў–пісьменнікаў, там жа размешчаны радкі з іх вершаў. Нагадаю і пра капітальны рамонт у мясцовым краязнаўчым музеі. Там адкрыем новыя экспазіцыйныя залы. А яшчэ ў нас праведзена добраўпарадкаванне ў мемарыяльным комплексе ў гонар землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

СБ