Абласны фестываль–кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» гэтай восенню прыме Шклоў. Падрыхтоўка да свята ў горадзе ідзе поўным ходам. Грунтоўна змяніўся Дом культуры, дзе заменены дах, абноўлены фасад, унутры ўкладваюць падлогавае пакрыццё. Новая тратуарная плітка ўпрыгожыць плошчу каля будынка. Абноўлена тэрыторыя каля раённага гісторыка–краязнаўчага музея. Адрамантавана некалькі дзясяткаў жылых дамоў, новы асфальт з'явіўся на вуліцах, але праца працягваецца.

Начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Шклоўскага райвыканкама Аксана Дараганька расказала:

Абнаўляюцца таксама нумары ў гасцініцы, на Алеі Герояў з'явіцца новы памятны знак у гонар нашых землякоў – Герояў Савецкага Саюза, тых, хто вызваляў наш край ад фашыстаў. Новыя прыступкі і пляцоўка на мемарыяльным памятным знаку – стэле на беразе Дняпра. Прыкметна зменьваецца гарадскі парк: тамака пачысцілі вадаём, усталявалі новыя дзіцячую гульнявую і трэнажорную пляцоўкі, ліннае спартовае мястэчка. Новае пакрыццё на стадыёне і лыжаролернай трасе.

Да «Дажынак» зменьваецца не толькі горад, але і раён. Шклоўшчына рыхтуецца сустрэць працаўнікоў палёў і гасцей дастойна, пры поўным парадзе.

СБ