Што пасееш, тое і пажнеш – аксіёма для аграрыяў. Каб не залежаць ад імпартнага насення і паставак, трэба ствараць сваё. А яшчэ рыхтаваць спецыялістаў, якія гэта «сваё» і выгадуюць, і прыбяруць, і перапрацуюць. У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі да гэтага пытання падышлі канкрэтна. Тут будуюць унікальны навукова–адукацыйны цэнтр біятэхналогій у раслінаводстве, аналагаў якому не будзе на ўсёй прасторы СНД.

ТРК «Магілёў»