Аляксандр Дзівакоў, які быў узгоднены кіраўніком дзяржавы на назначэнне старшынёй Хоцімскага райвыканкама, расказаў журналістам, на чым засяродзіць увагу на новай пасадзе.

Каменціруючы задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам, Аляксандр Дзівакоў адзначыў:

- Такое пачуццё, што кіраўнік дзяржавы літаральна ўчора пабываў у нашым рэгіёне, у Хоцімскім раёне.

Закрануў Аляксандр Лукашэнка ў тым ліку працу з людзьмі на месцах. У сувязі з гэтым новы старшыня Хоцімскага райвыканкама падкрэсліў:

- На мой погляд, на сённяшні дзень кадры - гэта аснова развіцця рэгіёну. Хоцімскі раён самы ўсходні, ад абласнога цэнтра да Хоцімска - 180 кіламетраў. Але гэта не нейкі далёкі край, там ёсць патэнцыял, дынаміка і павінен быць вынік, на што і арыентуе Прэзідэнт. На гэта будзе накіравана ўся наша праца. З чаго варта пачаць? Ацаніць абстаноўку і працаваць з тымі людзьмі, якія ёсць. Я лічу, што мы зможам спрацавацца.

Аляксандр Дзівакоў нагадаў, што ў Хоцімскім раёне завяршаецца інвестыцыйны праект - будаўніцтва рыбаводчага комплексу.

- Гэта значны для рэгіёну праект: новыя працоўныя месцы і новую вытворчасць, - падкрэсліў ён. - І вядома, рэгіён аграрны. І тыя задачы, якія прапісаны, яны як алгарытм. З іх трэба пачынаць працаваць.

СБ