Прадстаўнікі ўстаноў культуры Чавусаў і Смаленска падчас тэлемоста дамовіліся аб развіцці супрацоўніцтва
У Чавускай цэнтральнай бібліятэцы адбыўся тэлемост «Дзве Русі – дзве сястры». Онлайн–сустрэча аб'яднала прадстаўнікоў сферы культуры Чавусаў і Смаленска для абмеркавання агульных праектаў і ўмацавання творчых сувязей.

Цэнтральнай тэмай дыялогу стаў надыходзячы Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гонар свята ў Смаленск з Чавускага раёна адправяцца народны ансамбль «Землякі» і майстры–рамеснікі, каб прадставіць беларускую культуру суседзям. Расійскіх калег запрасілі на святкаванне 102–годдзя раёна, а таксама на знакавыя фестывалі рэгіёну — «Зялёныя святкі» і этнафэст «У госці да радзімічаў». Удзельнікі тэлемоста абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне ў рамках святкавання важных для абедзвюх краін гістарычных дат, пацвердзіўшы намер і далей умацоўваць фундамент добрасуседства праз культуру і жывыя зносіны.


Переводчик