Рост экспарту на 80 працэнтаў і новыя інвестпраекты: Горацкі раён занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару
Рост экспарту на 80 працэнтаў, значная прыбаўка ў сельгасвытворчасці і рэалізацыя амбіцыйных інвестпраектаў: Горацкі раён Магілёўскай вобласці па выніках работы за 2025 год занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару. Аб ключавых фактарах поспеху рэгіёну, якія сталі асновай для высокай дзяржаўнай ацэнкі, расказала старшыня Горацкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Кавалёва.

Дынамічнае развіццё ў 2025 годзе атрымалі многія галіны эканомікі раёна, зазначае старшыня Горацкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Кавалёва:
– Экспарт тавараў вырас на 80 працэнтаў, экспарт паслуг – на 40 працэнтаў. Сельгасарганізацыямі на 50 працэнтаў павялічана вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур, на 38 працэнтаў цукровых буракоў, на 70 працэнтаў ільновалакна, у 2,3 раза больш алейнага семя рапсу да ўзроўню 2024–га. За 2025 год заработная плата ў раёне вырасла больш як на 11 працэнтаў. Рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты па мадэрнізацыі дзеючых вытворчасцей, будуюцца малочнатаварныя комплексы. У рабоце інвестпраект па стварэнню інавацыйнага навукова–адукацыйнага цэнтра біятэхналогій у раслінаводстве пры БДСГА.

Занясенне Горацкага раёна на Рэспубліканскую дошку Гонару – высокая ацэнка добрасумленнай працы ўсіх жыхароў. За лічбамі стаіць галоўнае – камфортнае жыццё і рост дабрабыту людзей, новае жыллё, замацаванне маладых спецыялістаў і жаданне ўносіць свой уклад у росквіт радзімы.
Переводчик