У Магілёўскай вобласці намалацілі 1251 тыс. тон збожжа
Паводле аператыўных даных, у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска–фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 9,726 млн т. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Мінская вобласць намалаціла 2582 тыс. т, Гродзенская – 1913 тыс. т, Брэсцкая – 1806 тыс. т, Магілёўская – 1251 тыс. т, Гомельская – 1171 тыс. т, Віцебская – 1003 тыс. т.
Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 1540 тыс. га – 103% ад плана. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на 1435 тыс. га, што складае 96% ад плана.
Нарыхтавана сена – 621 тыс. т (87% ад плана), сенажу – 12 864 тыс. т (90%), сіласу – 13 887 тыс. т (68%), травяных кармоў – 7713 тыс. т кармавых адзінак (76%).
Кукуруза на сілас убрана з 70% плошчаў. Нарыхтавана льнотрасты 163 тыс. т ураджайнасцю 39 ц/га.
Цукровыя буракі ўбраны з 55 тыс. га – 51% ад плана. Накапана 2578 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 469 ц/га (Мінская вобласць – 976 тыс. т, Гродзенская – 899 тыс. т, Брэсцкая – 433 тыс. т, Магілёўская – 238 тыс. т, Віцебская – 20 тыс. т, Гомельская – 12 тыс. т).
Бульбы накапана 545 тыс. т (Мінская вобласць – 148 тыс. т, Магілёўская – 134 тыс. т, Брэсцкая – 106 тыс. т, Гродзенская – 60 тыс. т, Гомельская – 59 тыс. т, Віцебская – 38 тыс. т). Сярэдняя ўраджайнасць – 330 ц/га, што на 15 ц/га вышэй за леташнюю.
Агародніны, якая вырашчана ў адкрытым грунце, па краіне сабрана 91 тыс. т ураджайнасцю 322 ц/га, што на 27 ц/га вышэй за леташнюю. Убрана 55% плошчаў. Паднята зябліва на 70 тыс. га – 5% ад плана.
Переводчик