У Магілёўскай вобласці пад кукурузу сёлета адвялі амаль 157 тысяч гектараў, з якіх 43 тысячы гектараў – на зерне. Як расказалі ва ўпраўленні інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, сяўбу пакуль пачалі тры раёны: Бабруйскі, Глускі і Клічаўскі.

Каб забяспечыць якасць сяўбы, у філіяле «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» праходзіць семінар, які сабраў аграрыяў Бялыніцкага, Быхаўскага, Круглянскага, Шклоўскага і Магілёўскага раёнаў. Тэма – асаблівасці налады сеялак і пасяўных агрэгатаў для сяўбы кукурузы. Арганізатар – Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

Пасля тэорыі запланавана практычная частка: прама на мехдвары ўдзельнікі агледзяць вузлы сеялак і разбяруць тыповыя памылкі пры наладзе.


СБ, фота газеты «Прыдняпроўская ніва»