У Магілёўскай вобласці пасеяна 70 працэнтаў ранніх яравых культур
Раннія яравыя культуры ў Магілёўскай вобласці пасеяны на 78,3 тысячы гектараў – гэта 70 працэнтаў ад запланаванага. Усяго ў рэгіёне трэба будзе засеяць больш за 110 тысяч гектараў. Плануецца, што сяўба завершыцца прыкладна да сярэдзіны месяца.
Начальнік упраўлення інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская расказала, што ўжо чатыры раёны завяршылі сяўбу ранніх яравых. Сярод іх Бабруйскі, Глускі, Кіраўскі, Клічаўскі раёны, набліжаецца да завяршэння сяўбы ў Асіповіцкім раёне.
— Таксама ў нас ідзе сяўба цукровых буракоў, закрыта 11 працэнтаў, працягваецца сяўба лёну — 6 працэнтаў ад запланаванай плошчы, — падкрэсліла Лілія Гулінская. – Пасеяна 24 працэнты яравога рапсу. Важны складнік вясновых палявых работ – падкорм рапсу і азімых збожжавых. Рапс падкормлены на 100 працэнтаў, пачаўся яго другі падкорм, ужо закрыта 25 працэнтаў плошчаў. Другі падкорм азімых культур праведзены на 6 працэнтах плошчаў.
Переводчик