Бульбу ў Беларусі прыбралі з 43% запланаваных плошчаў, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 25 верасня, бульба ўбрана з 43% плошчаў краіны. Накапана бульбы 317 тыс.т сярэдняй ураджайнасцю 338 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская – 86 тыс. т, Мінская – 77 тыс. т, Брэсцкая – 66 тыс. т, Гомельская – 35 тыс. т., Гродзенская – 31 тыс. т., Віцебская – 22 тыс. т.

У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска–фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9253 тыс.т.

Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 1262 тыс. га, што складае 84% ад плана ў 1500 тыс. га. Зімавых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на 872 тыс. га – 58% ад плана.

Ільнотраста ўзнята на 40 тыс. га, што складае 91% ад планавых плошчаў. Абарочванне стужак лёну выраблена на 23 тыс. га – 54% ад выцерабленага. Нарыхтавана льнотрасты 138 тыс.т.

Кукуруза на сілас убрана з 44% плошчаў.

Нарыхтавана: сена – 603 тыс. т, што складае 84% ад плана, сенажу – 12 771 тыс. т (89%), сіласу – 8680 тыс. т (42%), травяных кармоў – 6255 тыс. т кармавых адзінак (62%).

Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу – 194% да плана.

Цукровыя буракі ўбраны з плошчы 37 тыс. га – 34% ад плана. Накапана 1659 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 451 ц/га. У разрэзе абласцей: Мінская – 682 тыс. т, Гродзенская – 570 тыс. т, Брэсцкая – 248 тыс. т, Магілёўская – 140 тыс. т, Віцебская – 18 тыс. т, Гомельская – 1 тыс. т.

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 59 тыс. т ураджайнасцю 335 ц/га, што на 49 ц/га вышэй за мінулагодні. Засеяныя плошчы складаюць больш як 3 тыс. га, ужо ўбрана 42%.

БЕЛТА