У Магілёўскім раёне стартавала сяўба селекцыйных узораў ільну-даўгунцу
18.04.2026 - 09:29
«Магілёўская абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя НАН Беларусі» пачала сяўбу льна–даўгунца. Прадпрыемства спецыялізуецца на вырошчванні, насенняводстве і селекцыі бульбы, збожжавых і зернебабовых культур, шматгадовых траў і лёну. На сёння 24 сарты лёну–даўгунцу, выведзеных спецыялістамі станцыі, уключаны ў дзяржрэестр. У 2026 годзе былі перададзены і пачаты выпрабаванні двух новых сартоў.












Переводчик