У ДУК «Магілёўская раённая сетка публічных бібліятэк» з'явіўся новы мікрааўтобус для працы бібліёбуса. І ён ужо выехаў на маршрут – усё для таго, каб жыхары аддаленых пунктаў Магілёўскага раёна прама каля дома змаглі не толькі выбраць кнігі і часопісы, але і атрымаць дадатковыя паслугі, якія аказваюцца бібліятэкамі раёна.


Як адзначыла дырэктар ДУК «Магілёўская раённая сетка публічных бібліятэк» Вольга Лялікава, бібліябус будзе працаваць штодня з 8.00 да 17.00 з панядзелка па пятніцу згодна з маршрутам (дарэчы, усяго распрацавана 20 маршрутаў). За месяц бібліябус аб'едзе 81 населены пункт раёна.


– Фонд бібліобуса складае больш за 4 тысячы экзэмпляраў. Пры гэтым мы гатовы выконваць усе запыты чытачоў, падладжваемся пад інтарэсы кожнага. Акрамя таго, новы аўтамабіль дазваляе нам вазіць не толькі літаратуру, але і неабходнае абсталяванне для таго, каб людзі маглі і зрабіць у нас ксеракопію дакументаў, і раздрукоўку любых матэрыялаў, – адзначыла Вольга Лялікава.

 – А суправаджаць выезды і абслугоўваць чытачоў будзе вопытны спецыяліст – загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Алена Пятроўская.


– Дзякуючы бібліябусу нашы чытачы змогуць у сваім родным населеным пункце ўзяць пачытаць і кнігі, і часопісы, і газеты, – распавяла Алена Пятроўская. – У нас прадстаўлена літаратура самых розных жанраў, ёсць і навінкі кніг. Да таго ж будзем уважліва вывучаць перавагі нашых чытачоў і пры неабходнасці папаўняць фонд. Думаю, што будуць запатрабаваны і нашы дадатковыя паслугі па сканіраванні, раздрукоўцы і ксеракапіраванні.

У першы дзень працы бібліябус выехаў на два маршруты – у населеныя пункты Падгор'еўскага сельсавета і ў вайсковую часць у пасёлку Галынец.

pniva.by