У аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна да абласных «Дажынак», якія пройдуць 10 кастрычніка, усталююць бюст Героя Сацыялістычнай Працы Ніны Баранавай. Імя гэтай сяльчанкі, якая ў розны час працавала ў мясцовай гаспадарцы паляводам, а пасля — цялятніцай і свінаркай, грымела на ўвесь Савецкі Саюз.

Загадчыца сектара культуры Шклоўскага райвыканкама Аксана Кудзянкова расказала:

– На Шклоўшчыну прыязджалі, каб пераняць досвед у перадавіка. Бо Ніна Мітрафанаўна яшчэ і маці–гераіня, выхаваўшая 10 дзяцей. На адкрыццё помніка, прымеркаванага да абласных «Дажынак», якія пройдуць у горадзе 10 кастрычніка, мы запрасілі яе дзяцей, унукаў. Дочкі Ніны Мітрафанаўны жывуць у Санкт–Пецярбургу, Магілёве, адна з унучак – у аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна, працуе ў школе.

Да «Дажынак» у Шклове абнавілі стэлу на левабярэжжы Дняпра, а на Алеі Герояў у райцэнтры з'явіўся новы мемарыял з граніту, на якім увекавечылі імёны 32 Герояў Савецкага Саюза, якія вызвалялі гэтую зямлю ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

СБ