Лета ў самым разгары, наперадзе ў дзяцей амаль паўтара месяца заслужаных канікулаў, але ўжо сёння школьнікі і іх бацькі пачынаюць актыўны шопінг да новага навучальнага года. А дапамагаюць ім у гэтым айчынныя прадпрыемствы лёгкай прамысловасці.


Калі справа тычыцца школьнай формы па прыемных коштах, першай на розум прыходзіць бабруйская «Славянка». Якасць, правераная часам, даступнасць і шырокі асартыментны шэраг ужо даўно сталі брэндамі прадукцыі. Падабраць ідэальныя пінжак, штаны і камізэлька зможа нават самы пераборлівы пакупнік. Знайсці адзенне айчыннага вытворцы можна не толькі ў фірменных магазінах, але і ў іншых гандлёвых сетках па ўсёй краіне. Калі ж няма магчымасці рабіць пакупкі вочна, форму ад «Славянкі» можна набыць онлайн на вядомых маркетплейсах «Эмол» і Wildberries.


– Наша фабрыка гатова да школьнага сезону, мы запрашаем усіх за пакупкамі. Жадаем парадаваць школьнікаў і іх бацькоў прыемнымі коштамі, якаснымі матэрыяламі і разнастайнасцю прадстаўленых калекцый, – распавяла мэнэджар па фірмовым гандлі ААТ «Славянка» Юлія Завацкая.

Найбольш высокім попытам фірмовая вопратка карыстаецца ў хлопцаў малодшага ўзросту і тых, хто ўпершыню перасягне парог школы і хоча быць «на стылі». Бацькі задаволены, дзецям камфортна. Добрыя суадносіны кошту і якасці, спагадлівасць персанала крамы прыцягваюць не толькі бабруйчан – за пакупкамі ў Бабруйск прыязджаюць і з іншых гарадоў Магілёўскай вобласці.


– Прыехалі сабраць дзіця ў школу з Асіповічаў, сёлета яно ідзе ў першы клас. Цешаць вялікі памерны шэраг, шыкоўны выбар. Сабралі сыну поўны камплект: і штаны, і кашулі, і нават гальштук. Наш беларускі вытворца дае ўсё для камфорту дзяцей, – адзначыла Юлія Кудзіна.

Галоўная цяжкасць падрыхтоўкі да школы складаецца ў тым, што дзеці рознага ўзросту: дачка вучыцца ў 10–м класе, сын – у другім. Трэці год запар апранаемся ў «Славянцы», таму што тут можна знайсці класічнае адзенне ў сучасных мадэлях і не парушаць дрэс–код школы. Кошты таксама прыемна цешаць, – падзялілася Алена Яўлонская.


Яшчэ адзін лідэр школьнага рынку – «Бабруйсктрыкатаж». Галоўны акцэнт зроблены на трыкатажнае палатно і тканіны, якія дыхаюць. Адзенне такога гатунку лёгкая, камфортна адчуваецца на целе, нямоцна мнецца. Акрамя дзелавога адзення, прадпрыемства прапануе пакупнікам шырокі выбар адзення для актыўнага спорту.


Вельмі часта ў нас бяруць школьную спартовую форму. Дзецям у ёй утульна, камфортна, і выглядае яна прыгожа. У магазіне прадстаўлена пашыраная версія спартыўных касцюмаў у камплекце і па асобнасці. Запрашаем пакупнікоў у нашы фірмовыя крамы на вуліцах Інтэрнацыянальнай і Сацыялістычнай, – распавяла начальнік аддзела фірменнага гандлю ААТ «Бабруйсктрыкатаж» Наталля Белавус.

У мяне дзяўчынка пойдзе ў 4–ы клас. Дагледзелі школьную і спартовую формы, працягваем рыхтавацца да новага навучальнага года. Шмат мадэляў, зараз яшчэ і дзейнічаюць прыемныя скідкі. Дачка з задавальненнем выбірала адзенне, вельмі задаволеная абноўкамі, – адзначыла маці школьніцы.


 bobrlife.by