«Рыбгас Палуж» – адзін з ключавых інвестыцыйных праектаў у Чэрыкаўскім раёне. Тут вырошчваюць каштоўныя пароды рыбы. У склад рыбакомплексу таксама ўваходзяць прадпрыемствы ў Краснаполлі і Хоцімску. Але менавіта ў Чэрыкаве займаюцца вытворчасцю аплодненай ікры і атрымліваюць малька. Такім чынам у Беларусі забяспечаны замкнёны цыкл вытворчасці фарэлі.

ТРК «Магілёў»