Жніво не спыняецца нават ноччу ў Магілёўскай вобласці
10.08.2026 - 10:50
На Магілёўшчыне работа па ўборцы ўраджаю ідзе нон–стоп. Па аператыўных звестках у вобласці намалочана паўмільёна тон збожжавых і 160 тысяч тон рапсу. Ураджайнасць збожжавых – амаль 30 цэнтнераў з гектара. Ураджай з палёў без прамаруджвання паступае на збожжатакі і элеватары. Як ідзе праца ў начны час, нашы карэспандэнты даведаліся на прыкладзе Клімавіцкага раёна.
Переводчик