RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі падоўжана да канца года

Рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары ў Беларусі падоўжана да 31 снежня. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 12 кастрычніка 2020 года № 65 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пералік сацыяльна значных тавараў уключаа 18 пазіцый. Сярод іх сметанковае масла і сланечнікавы алей, пшанічная мука, соль, некаторыя віды круп, хлеба, мяса, свежай і свежамарожанай рыбы, сыру, малака, яйкі, дзіцячае харчаванне, чорны чай. Гранічны нарматыў рэнтабельнасці, уключаны ў адпускныя цэны вытворцаў, устаноўлены ў памеры фактычнага ўзроўню рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, які склаўся ў студзені–лютым.

Калі фактычная рэнтабельнасць была ніжэйшай за 10%, то яна ўстанаўліваецца на ўзроўні 10%.

Рэнтабельнасць для свежых бульбы, буракоў, морквы, капусты, цыбулі, агуркоў, памідораў, за выключэннем адкалібраваных, мытых, а таксама расфасаваных у перфараваныя пакеты або сетчатую тару, яблыкаў вызначаецца з улікам фактычнага ўзроўню рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі за 2019 год.

На свежыя агуркі і свежыя памідоры абароненага грунту рэнтабельнасць абмежаванаўзроўнем рэнтабельнасці ў папярэдні перыяд вегетацыі.

Для імпарцёраў лімітавая рэнтабельнасць устаноўлена ў памеры 10%.

Гранічныя максімальныя аптовыя надбаўкі, гандлёвыя надбаўкі складуць ад 15% да 30% у залежнасці ад назвы тавару.

Цэны на сацыяльна значныя тавары, сфарміраваныя да ўступлення ў сілу пастановы, павінны быць прыведзены юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў адпаведнасць з патрабаваннямі пастановы.

Дакумент уступае ў сілу з 15 кастрычніка.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая