Рэпетыцыю Калядак правялі ў аграгарадку Філатава Круглянскага раёна. Тут святкуюць Каляды 25 снежня, паколькі ў гэтых месцах моцныя каталіцкія традыцыі.
У сельскім доме культуры свой ансамбль «Мілавіца» з’явіўся раней за вядомы брэнд. У наступным годзе ў творчага калектыву 20-гадовы юбілей. У «Мілавіцы» спяваюць настаўнікі, эканаміст з гаспадаркі, пенсіянерка і работнікі культуры.
Прыход калядоўшчыц – важная частка свята. Дружнай жаночай кампаніяй сяльчане выйдуць калядаваць – і па каталіцкім календары, і па праваслаўным.
Цяперашні снежань пакуль не са снегам. Аднак усё ж галоўнае на навагоднія святы – гэта добры настрой.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая