Цёплая сустрэча ў рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы» адбылася сёння ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Заяліцы. Цяпер тут пражывае 41 чалавек.
Павіншаваць іх з навагоднімі і каляднымі святамі прыехалі старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Кніга, дырэктар раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Анжэла Палупанкова. Гучалі віншаванні, добрыя пажаданні, вясёлыя песні.
Не абышлося без падарункаў. Адзін з іх - грашовы сертыфікат ад раённага выканаўчага камітэта і раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00
03.05.2024 - 09:40