У Магілёўскай вобласці з 25 жніўня па 5 верасня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!». Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Для прыцягнення ўсеагульнай увагі да дзіцячай дарожнай бяспекі і павышэння пільнасці вадзіцеляў і бацькоў напярэдадні пачатку навучальнага года традыцыйна праводзіцца мерапрыемства «Увага – дзеці!». Яго мэта – прафілактыка і папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. У гэтыя дні прадугледжваецца абавязковы рух транспартных сродкаў у светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі, падкрэслілі суразмоўцы. За невыкананне гэтага патрабавання Правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2 базавых велічынь (арт. 18.14 ч. 3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь).
Бацькам неабходна штодня нагадваць маленькім удзельнікам дарожнага руху правілы бяспечных паводзін на вуліцы і сачыць за тым, каб дзеці іх выконвалі. Кіроўцам варта праяўляць асаблівую ўвагу ў дваровых тэрыторыях, паблізу населеных пунктаў, школ, пры праездзе скрыжаванняў і пешаходных пераходаў.
28 жніўня будзе праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Будзьце прыкладам свайму дзіцяці!».
З 31 жніўня па 6 верасня ва ўстановах адукацыі рэгіёна пройдзе Тыдзень дзіцячай бяспекі.
За 7 месяцаў 2020 года на дарогах Магілёўскай вобласці з удзелам непаўналетніх адбылося 28 ДТЗ: 1 дзіця загінула, 30 дзяцей траўмавана.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 17:59
17.05.2024 - 12:55
17.05.2024 - 10:02
17.05.2024 - 09:48
Магіляўчанка ўдастоена спецыяльнага прыза расійскага конкурсу маладых мадэльераў «Дыханне вясны»
17.05.2024 - 09:14
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя праходзіць у БРУ (відэа)