RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэспубліканскі «Апошні званок» пройдзе 27–28 мая ў Бабруйску

Рэспубліканскі «Апошні званок» пройдзе 27–28 мая ў Бабруйску, сказала сёння журналістам кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык.

«Гэта мерапрыемства ўжо зарэкамендавала сябе як цікавая і новая форма правядзення апошняга званка, на якую будуць запрошанынайлепшыя выпускнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта 100 дзяцей з усіх сямі рэгіёнаў Беларусі. Выпускнікі Бабруйскага рэгіёна таксама змогуць прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве», – сказала Ларыса Емяльянчык.

Падчас правядзення рэспубліканскага свята пройдуць цырымонія ўскладання кветак на плошчы Перамогі, урачыстая лінейка перад «Бабруйск-Арэнай», дзе будуць узнагароджаны найлепшыя выпускнікі ў розных намінацыях. «Гэта пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх алімпіяд, спаборніцтваў, турніраў, тыя, хто паспяхова зарэкамендаваў сябе на грамадскай працы, пераможцы розных творчых конкурсаў. Яны будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі, памятнымі сувенірамі. Гэта найлепшыя выпускнікі з усіх рэгіёнаў краіны, таму наведаць такое мерапрыемства для іх вельмі ганарова», – дадала кансультант.

Пасля ўрачыстай лінейкі для хлопцаў адбудзецца канцэртная праграма і маладзёжная дыскатэка ўжо непасрэдна ў «Бабруйск-Арэне». У рэспубліканскім «Апошнім званку» прыме ўдзел каля 2 тыс.выпускнікоў.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая