RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэспубліканскі лёгкаатлетычны забег пройдзе ў Магілёве 11 верасня

Рэспубліканскі лёгкаатлетычны забег «За адзіную Беларусь» пройдзе ў Магілёве 11 верасня. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.

Спартыўнае мерапрыемства адбудзецца ў паркавай зоне каля ракі Дубравенка. Усяго запланавана 8 забегаў у розных узроставых катэгорыях. Жанчынам трэба пераадолець дыстанцыю ў 500 м, мужчынам – 1 км.

«Асобныя старты будуць дадзены для юнакоў і дзяўчат 14 і 16 гадоў, навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, студэнтаў ВНУ. Усяго ў спаборніцтвах плануецца ўдзел каля 800 чалавек», – падкрэсліў Дзмітрый Лацянкоў.

Стаць удзельнікам забегу можа любы жадаючы як ад арганізацый (для гэтага неабходна падаць калектыўную заяўку ўстаноўленага ўзору), так і жыхары і госці Магілёва ў індывідуальным парадку. Для гэтага неабходная даведка аб стане здароўя спартсмена.

Першымі на старт выйдуць дзеці да 14 гадоў – пачатак забегу ў 10.00. Афіцыйнае адкрыццё спаборніцтваў запланавана ў 10.50.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая