Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій пройдзе 21-25 красавіка
У Беларусі з 21 па 25 красавіка пройдзе трэці Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Мерапрыемства накіравана на садзейнічанне ў працаўладкаванні навучэнскай моладзі і выпускнікоў навучальных устаноў. Кірмаш будзе праходзіць не менш як тры дні ў кожным абласным горадзе і буйных гарадах з колькасцю насельніцтва больш як 50 тыс., а ў невялікіх рэгіёнах - на працягу двух дзён.
Вакансіі моладзі прапануюць вядучыя прадпрыемствы прамысловасці, арганізацыі гандлю, гасцінічнага і рэстараннага бізнесу, лясной і сельскай гаспадаркі. Спецыялісты службы занятасці пракансультуюць па відах работ, актуальных на рынку працы, а таксама па працоўных гарантыях.
Як падкрэслілі ў міністэрстве, у мінулым годзе 46 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак сталі ўдзельнікамі такога мерапрыемства, з іх кожны чацвёрты папярэдне дамовіўся аб далейшым працаўладкаванні.
Переводчик