Рэспубліканскі злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў руху адбудзецца ў Бабруйску 28 мая – 1 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У традыцыйным спаборніцтве, якое пройдзе ў 47-ы раз, возьмуць удзел каманды-пераможцы аналагічных рэгіянальных спаборніцтваў з шасці абласцей рэспублікі і горада Мінска, а таксама атрады ЮІР з Расіі, Казахстана і Азербайджана.
Урачыстае адкрыццё злёту-конкурсу адбудзецца ў 15.30 хвілін 28 мая на плошчы Перамогі. З 14.00 тут пачнуць сваю працу выставы службовага аўтатранспарту, спецтэхнікі і ўзбраення падраздзяленняў ДАІ і АМАП УУС. Вынікі злёту падвядуць 31 мая.
Рэспубліканскі злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў руху праводзіцца штогод у мэтах прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прапаганды здаровага ладу жыцця сярод дзяцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.07.2024 - 17:50
Сям'я Тарэлка з Магілёўскай вобласці - пераможца «Уладара сяла - 2024»
05.07.2024 - 09:40
26.06.2024 - 11:30
Каманда маладых спецыялістаў магілёўскай «Фармацыі» стала пераможцам інтэлектуальнага квіза