Рэспубліканскія спаборніцтвы па лыжаролерах SKIBEL-тур пройдуць у Магілёве
Чацвёрты этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па лыжаролерах SKIBEL-тур пройдзе 23 верасня ў Магілёве.
У спаборніцтвах прымуць удзел каманды юнакоў і дзяўчат спецыялізаваных навучальна-спартыўных устаноў Беларусі. Галоўная мэта мерапрыемства - папулярызацыя і развіццё лыжных гонак, а таксама вызначэнне лепшых спартсменаў краіны.
У сувязі з правядзеннем рэспубліканскіх спаборніцтваў Дзяржаўтаінспекцыяй да 20.00 гадзін 22 верасня 2023 года будуць вызваляцца ад аўтамабільнага транспарту праезная частка вуліцы Залатавустоўскага, паркоўка ў раёне фізкультурна-аздараўленчага комплексу H2O. З 8.00 гадзін наступнага дня да заканчэння спаборніцтваў будзе перакрыты рух транспартных сродкаў па вуліцы Залатавустоўскага. Рух аўтобуснага маршруту № 4 будзе арганізаваны Магілёваблаўтатрансам з улікам названых абмежаванняў.
Юлія Таранава
Переводчик