RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Рэспубліканскія спаборніцтвы санітарных дружын грамадзянскай абароны пройдуць у Магілёве

ХII Рэспубліканскія спаборніцтвы санітарных дружын грамадзянскай абароны 18 жніўня пройдуць у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

На вучэбна-трэніровачным палігоне збяруцца санітарныя дружыны, якія занялі першыя месцы на абласных і Мінскім гарадскім спаборніцтвах. Магілёўскі рэгіён прадставіць каманда ААТ «Магілёўхімвалакно», віцебскі - прадпрыемства «Нафтан», гомельскі – «Гомсельмаш», брэсцкі – «Савушкін прадукт», гродзенскі - Ашмянскі сыраробны завод, мінскі - БЕЛАЗ, сталіцу - Беларусбанк.

На спаборніцтвах санітарныя дружыны прадпрыемстваў пакажуць тэарэтычныя веды і прадэманструюць практычныя навыкі па аказанні першай медыцынскай дапамогі ў розных сітуацыях: у агменях камбінаванага і хімічнага паражэння, інфекцыйнага захворвання.

Дзякуючы мерапрыемству санітарныя фарміраванні грамадзянскай абароны прадпрыемстваў і арганізацый павысяць узровень сваёй падрыхтоўкі і абмяняюцца перадавым вопытам. Вынікі спаборніцтваў стануць своеасаблівай ацэнкай зладжанасці іх дзеянняў пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый.

Удзел у мерапрыемстве прымуць першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў, кіраўніцтва Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, прадстаўнікі рэгіянальнай улады і абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая