Робат-экзашкілет навучыць дзяцей з інваліднасцю перамяшчацца
12.10.2020 - 16:27
Медыцынскі суперкасцюм «Экзасшкілет» з’явіўся ў Магілёўскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю. Абсталяванне даставілі на днях, а ўжываць яго пачнуць арыенціровачна са снежня 2020 года, як паведаміла загадчыца філіяла «Магілёўскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю» Святлана Суворава. Як падкрэсліла суразмоўца, экзашкілет цэнтр рэабілітацыі набыў першым у рэспубліцы. Паводле слоў спецыяліста, робат дапаможа дзецям-падлеткам з рухальнымі парушэннямі пачаць самастойна перамяшчацца або значна палепшыць стэрэатып хады.
Переводчик