RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Рыцарскі фэст-2024» пройдзе 3-4 жніўня ў Мсціславе

3-4 жніўня ў Мсціславе пройдзе штогадовае свята «Рыцарскі фэст-2024». Гэтымі цёплымі жнівеньскімі днямі горад наведвае мноства турыстаў, людзі прыязджаюць з розных куткоў Беларусі.

Падрыхтоўка да фэсту заўсёды доўгая і карпатлівая. У раёне поўным ходам ідзе абмеркаванне святочнай праграмы. Кожны год арганізатары імкнуцца ўносіць нешта новае і цікавае.

Так, сёлета для гасцей фэсту на Замкавай гары будзе прадстаўлена сярэднявечная казка «Легенда пра Мсціслаў», а таксама гумарыстычнае трукавае шоу «Няўдалыя сваты» конна-гістарычнага клуба «Залатая шпора».

Таксама наведвальнікі свята змогуць убачыць турніры, масавыя бітвы, штурм і спальванне замка.

Увечары 3 жніўня на Замкавай гары выступяць гурты «Хмельны вір», «Дудараў» і «Трольвальд». Усе ахвочыя змогуць пабываць на майстар-класах па сярэднявечных танцах, убачыць фаер-шоу. Патанчыць пад розную музыку і песні розных гадоў запросіць ВІА "Redfox Band".

У гэты дзень вуліцы горада напоўняцца рознымі забаўляльнымі пляцоўкамі. Для дзяцей будуць арганізаваны атракцыёны, дарослыя змогуць знайсці нешта цікавае для сябе ў горадзе майстроў.

mstlife.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая