RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Сакрэт Чавускага хлеба

Чавускае райст стала адным з найлепшых у Рэспубліцы. І гэта пры тым, што ў раёне рэзка ўзрасла канкурэнцыя.

Лакаматывам гандлю ў Чавускім райст называюць хлебазавод. Ён дае львіную долю выручкі. За месяц тут вырабляюць каля 280 тон хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.

Пакупніка імкнуцца заваяваць якасцю. Над поспехам у гэтым цэху працуе адразу 3 пакаленні супрацоўнікаў. Рэцэптуру чавускай выпечкі, якая ўжо стала брэндам раёна, выконваюць строга. Праз рукі гэтых жанчын за суткі праходзіць больш за 8 тон цеста. Тых, хто выпякае хлеб, пазнаюць на вуліцах.

З райцэнтра ў Магілёў штодня ідзе чатыры машыны. Амаль палову ад агульнага Чавускага пірагазабіраюць прыватнікі. Выручку дае і прадукцыя цэха паўфабрыкатаў. Зараз тут запусцілі навінку–крывяную каўбасу. На прылаўках магазінаў яна з’явілася ўсяго тыдзень таму. Па колькасці заявак зразумела: каўбасу рассмакавалі. Сярод галоўных лічбаў эканомікі прадпрыемства–тавараабарот і выручка. За год яны выраслі на 20 працэнтаў.

Магілёўскі аблспажыўсаюз займае першае месца ў рэспубліцы па тэмпе росту тавараабароту. Прыбытак прыносяць салідныя аб’ёмы нарыхтоўкі. Райспажыўтаварыства закупляе ў насельніцтва лішкі ўраджаю. Магілёўская вобласць не першы год у лідарах па нарыхтоўцы яблыкаў.

Нерэнтабельныя вясковыя магазіны замянілі на аўтамагазіны. У Магілёўскай вобласці яны абслугоўваюць 2 тысячы населеных пунктаў. Каб тэхніка не падвяла, парк аўталавак абнаўляюць кожны год.

ТРК «Магілёў»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая