У Маладзечне прайшоў юбілейны ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021», які штогод збірае таленавітых выканаўцаў, паэтаў, музыкантаў і кампазітараў. Праект накіраваны на захаванне і развіццё роднай мовы, традыцый і нацыянальнай музыкі, спрыяе аб’яднанню творчых сіл, пераемнасці пакаленняў.

Падчас адкрыцця фестывалю прайшло ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Першую прэмію і званне лаўрэата атрымаў Дзяніс Чуракоў – саліст ансамбля «Весялуха» ўстановы культуры «Магілёўская абласная філармонія».