Штогод у Магілёўскай вобласці праводзіцца спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання, зацверджанае рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Пераможцаў штогадовага спаборніцтва за 2022 год сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці назвалі ў некалькіх намінацыях.
Сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў 1 месца прысудзілі Дамамерыцкаму сельскаму Савету дэпутатаў Клімавіцкага раёна з узнагароджаннем пераходным сцягам, дыпломам I ступені і заахвочваннем грашовай узнагародай у памеры 500 базавых велічынь;
Сярод калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання "золата" дасталася Савету тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання № 7 Ленінскага раёна Магілёва (старшыня - Шкуратава Таццяна Мікалаеўна).
Сярод аднаасобных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання лідэрам стаў Новік Дзмітрый Васільевіч - стараста вёскі Андраны Ракшынскага сельскага Савета Мсціслаўскага раёна.
Усе пераможцы былі заахвочаны дыпломамі і грашовымі ўзнагародамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
30.04.2024 - 10:24
За што Чавусы ўдастоены вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
25.04.2024 - 11:00
Што вырошчваюць на пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС землях аграрыі Касцюковіцкага раёна