8-гадовая Ульяна Ісачанка выступіць на адной сцэне з зоркамі беларускай эстрады на канцэрце «Час выбраў нас» у рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» ў Магілёве.
Маленькая зорачка падзялілася сваімі эмоцыямі перад пачаткам грандыёзнага шоу на сцэне Лядовага палаца:
— Я крыху хвалююся, але я ж артыстка, таму ўмею браць сябе ў рукі, да таго ж гледачы заўсёды падтрымаюць. Я паўжыцця займаюся музыкай: чатыры гады з васьмі. Вядома, мару стаць спявачкай. Перад гэтым канцэртам было шмат рэпетыцый, бо гэта вялікая адказнасць выступаць перад сваімі землякамі на такой вялікай сцэне. Мае песні пра сяброўства, любоў да малой радзімы і пра тое, якое гэта шчасце жыць пад мірным небам. Я буду выконваць песні «Мільён сэрцаў», «Магілёўская зямля» і фінальную песню разам з усімі. Я ўпэўнена, што гледачам вельмі спадабаецца наш канцэрт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.09.2025 - 09:35
Магілёўская вобласць і Астрахань падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы культуры
12.09.2025 - 08:59
08.09.2025 - 10:52
Ліда перадала Касцюковічам эстафету Дня беларускага пісьменства
08.09.2025 - 10:10
Магілёўская вобласць прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства
08.09.2025 - 09:33
У Магілёве назвалі пераможцаў фестывалю «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»