Удзельнікі фінальнага этапа рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» у «Раўбічах» разыгралі першыя камплекты ўзнагарод.
Удзел у фінальным этапе бяруць каманды шасці абласцей Беларусі і зборная горада Мінска, у склад кожнай з каманд увайшлі па 24 юныя біятланісты, якія паказалі лепшыя вынікі на рэгіянальных адборачных этапах. Першымі на старт спрынтарскіх гонак выйшлі хлопцы 2014-2015 г.н., прызёрамі «Снежнага снайпера – 2025» сталі наступныя ўдзельнікі:
Малодшая ўзроставая група (10-11 гадоў), хлопчыкі:
1. Ігнат Сас (Віцебская вобласць);
2. Данііл Мялешка (Мінск);
3. Цімафей Паноў (Віцебская вобласць).
Малодшая ўзроставая група (10-11 гадоў), дзяўчынкі:
1. Марыя Дорах (Мінск);
2. Вераніка Выгаўская (Магілёўская вобласць);
3. Ірына Волкава (Мінск);
4. Марыя Дабравольская (Магілёўская вобласць).
Далей мацнейшых у спрынтарскіх гонках вызначаць прадстаўнікі сярэдняй (2012-2013 г.н.) і старэйшай (2010-2011 г.н.) узроставых катэгорый.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.10.2025 - 11:53
На III Гульнях краін СНД у Азербайджане спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 31 медаль
09.10.2025 - 09:46
Хакеісты «Дынама-Шынніка» выйгралі чацвёрты матч запар у МХЛ
08.10.2025 - 09:39
Магілёўская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько заняла чацвёртае месца на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі
06.10.2025 - 10:06