20 снежня - дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы». У прамым эфіры на працягу 6 гадзін карэспандэнты ТРК «Магілёў» будуць паказваць і расказваць пра лёсы дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Магілёўскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі наведваюць дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Ім таксама патрэбны нашы ўвага і дапамога.

ТРК «Магілёў»