RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Саўмін з 1 ліпеня адмяняе ўведзеныя ў сувязі з COVID-19 абмежаванні для транзітных перавозчыкаў

Савет Міністраў з 1 ліпеня адмяняе уведзеныя ў сувязі з COVID-19 абмежаванні для транзітных перавозчыкаў. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 26 чэрвеня 2020 года № 372, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Пастановай Саўміна №171 ад 25 сакавіка 2020 года былі вызначаны меры па папярэджанні завозу і распаўсюджвання каранавіруса. У адпаведнасці з дакументам транзітныя перавозчыкі павінны былі праязджаць толькі па пэўных рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах, на якіх магчымы прыпынак (стаянка) для адпачынку і харчавання вадзіцеляў, запраўкі транспартных сродкаў. Яны таксама былі абавязаныя пакідаць тэрыторыю Беларусі па найкарацейшым маршруце не пазней за дзень, наступны за днём уезду. Пастановай № 372 гэтыя патрабаванні для транзітных перавозчыкаў выключаюцца.

Акрамя таго, уносяцца змены ў пастанову Савета Міністраў ад 25 траўня 2020 года № 311 «Аб ужыванні навігацыйных прылад (пломбаў)».

Пастанова № 372 ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2020 года.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая