Сельскую моладзь Магілёўшчыны збярэ 24 верасня ў Горках абласны форум. Мерапрыемства пройдзе на базе Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі.
Удзельнікамі форума стануць маладыя спецыялісты арганізацый аграпрамысловага комплексу, устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя, размешчаных у сельскай мясцовасці, работнікі калектыўных, фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак.
Праграмай мерапрыемства запланаваны флэш-моб «Мы – за ЗЛЖ! Далучайся!»і праца па секцыях. У прыватнасці, моладзь наведае батанічны сад, вучгас і спартыўны комплекс БДСГА. Завершыць форум адкрыты дыялог на тэму «Патэнцыял моладзі – да дасягнення мэт рэгіянальнага ўстойлівага развіцця» з удзелам прадстаўнікоў органаў улады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая