Сем механізаваных атрадаў ствараецца сёння ў Магілёўскай вобласці для паскарэння тэмпаў сяўбы азімага рапсу і збожжавых сельскагаспадарчых культур. Фарміруюцца яны на базе адкрытых акцыянерных таварыстваў «Бялыніцкі РАПТЗ», «Быхаўрайаграпрамтэхзаб», «Горацкая райаграпрамтэхніка», «Касцюковіцкі райаграпрамтэхэнэрга», «Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб», «Хоцімскі райагразаб» і «Аграсэрвіс», г.Чавусы.
Як адзначыў начальнік упраўлення механізацыі і нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Аляксандр Дзівакоў, яны папоўняць лік ужо створаных у ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс» і ААТ «Круглянскі аграпрамтэхснаб» мехатрадаў. Асноўная мэта іх стварэння – аказанне дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям раёна ў правядзенні ў належныя тэрміны і з належнай якасцю азімай сяўбы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2024 - 11:00
15.05.2024 - 08:50
08.05.2024 - 17:03
Следчыя Магілёўскай вобласці на Лудчыцкай вышыні прынеслі прысягу на вернасць Айчыне і народу
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)